Предмет: Беларуская мова, автор: Olia453

Пожалуйсто! Помогите написать сачыненне-апавяданне у мастацким стыли па апорных словах;
Словы:ручаек,каменчыки,з парожка на парожак,цянек,хмарка,зязюлька,птушачки,гняздечки,коники,матыльки,струменчыки,хвальки,з крыничаньки,да рэчаньки.
P.S можно пожалуйсто не списывать с решебы,сочинение на беларускай мове,можно использовать половину слоу.

Ответы

Автор ответа: Diana5class
53
Побач з домам маёй бабулі працякае звонкі ручаёк, які пачынаецца з крынічанькі і хутка бяжыць да рэчанькі. На яго дне ляжаць маленькія і вялікія каменьчыкі, праз якія ручаёк пераскоквае, як з парожка на парожак. Агінаючы вельмі вялікія камяні, ручаёк падзяляецца на маленькія струменьчыкі, а потым зноў збіраецца разам. Месцамі ручаёк разліваецца і становіцца настолькі спакойным, што на яго паверхні бачны толькі дробныя хвалькі, а на раслінах, якія схіляюцца да вады, сядзяць рознакаляровыя матылькі. Калі на небе няма хмарак, у такія месцы прыходзяць конікі, каб пабыць у цяньку і папіць чыстай вады. У дрэвах і кустах побач з ручаём шмат птушачак, якія звілі тут свае гняздзечкі. Часта з лесу да ручая прылятае зязюлька.
Интересные вопросы
Предмет: Русский язык, автор: lesbekansar8